"Сакавіцкія світанкі". Дзень 3

13.03.2024

📚Сёння вучні Гатаускай сярэдняй школы схадзілі ў сельскую бібліятэку на сустрэчу з пісьменніцай і мастачкай Таццянай Каленік.

⚡️Яна расказала пра сваю творчую біяграфію, нагадала, што некаторы час працавала ў Гатаўскай бібліятэцы, а цяпер працягвае займацца любімай справай у г. Мінску і піша вершы, прозу, малюе карціны.

✨✨Таццяна Рыгораўна прапанавала дзецям патлумачыць словы з "чароўнага мяшэчка" і стварыць альбом з цікавых беларускіх слоў.