"Сакавіцкія світанкі". Дзень 2

12.03.2024

Вучні 6-9 класаў падрыхтавалі выставу тэматычных газет "Майстры слова", а ў школьнай бібліятэцы дэманструецца выстава "Мастацтва і літаратура Беларусі".

Вучні 6-8 класаў з'ездзілі на экскурсію ў музей Якуба Коласа. Дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка, пачулі невядомыя цікавыя факты з яго біяграфіі, убачылі кабінет і стол, за якім працаваў паэт, рукапісы некаторых яго твораў.