"Сакавіцкія світанкі". Дзень 1

11.03.2024

11 сакавіка ў школе стартавала дэкада беларускай мовы і літаратуры "Сакавіцкія світанкі". Адкрыццём дэкады стаў конкурс чытальнікаў "Жывая класіка". Вучні 5-9 класаў дэкламавалі творы беларускіх класікаў. Дзеці моцна хваляваліся, але гледачы горача падтрымлівалі апладысментамі кожнага артыста. Кампетэнтнае журы ў складзе настаўнікаў школы ацаніла кожнае выступленне, а вынікі будуць аб'яўлены на чарговай лінейцы.