Дзень роднай мовы

21.02.2024

Напярэдадні Дня роднай мовы ў бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава "Пісьменнікі-юбіляры". Таксама вучні VII "А" класа прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні "З крыніц народных чэрпаем натхненне...", дзе каманды спаборнічалі ў веданні традыцый, абрадаў і культуры беларусаў. А 21 лютага вучні IX класа напісалі Рэспубліканскую дыктоўку, арганізаваную Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа. Вучні 6, 8 класаў падрыхтавалі выставу-воблака слоў "Маё любімае роднае слова". Пяцікласнікі адказвалі на пытанні з розных рубрык у інтэлектуальнай гульні "Знаўцы роднай мовы". Вучні 10 класа прынялі ўдзел у конкурснай праграме "ФЭСТ" (фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі). Ансамбль "Цукерачкі" выканаў любімыя беларускія песні.