Другі дзень беларускай мовы і літаратуры

02.03.2023

Другі дзень беларускай мовы і літаратуры ў Гатаўскай сярэдняй школе прайшоў вельмі цікава. У 5 "Б" класе ў рамках дэкады "Сакавіцкія світанкі" прайшла інтэрактыўная гульня "Знаўцы беларускай мовы", у якой вучні, падзяліўшыся на дзве каманды, выбіралі пытанні з розных рубрык і адказвалі, зарабляючы адпаведную колькасць балаў. Гульня прайшла весела, усе былі ахоплены азартам і духам спаборніцтва. Пакідалі мерапрыемства з пазітыўным настроем і жаданнем вярнуцца ў актавую залу яшчэ раз.