Дэкада "Сакавіцкія світанкі"

02.03.2023

1 сакавіка ў Гатаўскай сярэдняй школе пачалася дэкада "Сакавіцкія світанкі" з адкрыцця выставы газет "Родная мова, гучы!". У газетах былі прадстаўлены рэбусы, крыжаванкі і загадкі на беларускай мове, пададзены рубрыкі "Цікавыя факты з жыцця і дзейнасці пісьменнікаў " і іншая цікавая інфармацыя па беларускай мове і літаратуры. Была праведзена выстава "Мой любімы твор і кніга", дзе вучні прадставілі самаробныя кніжкі-малюткі . А ў V "Г" класе прайшла гульня"Дакраніся сэрцам да слова".